Skip to content ↓

Курт Хан

31 March 2017

Заснавальнік UWC

Будучы адной з самых уплывовых асоб у сферы міжнароднай адукацыі XX стагоддзя, Хан нарадзіўся ў Германіі ў 1886 ў габрэйскай сям’і. Курт Хан вучыўся спачатку ў Германіі, пасля у Оксфардзе ў Англіі, але вучоба была перарвана Першай сусветнай вайной, што вымусіла Хана вярнуцца на радзіму. Ён рана пачаў займацца пытаннем развiцця адукацыі, стаўшы сведкам жудасных разбурэнняў, прынесеных вайной. Пры падтрымцы прынца Макса фон Бадэна, апошняга канцлера Германскай імперыi, ў 1920 годзе Хан адкрыў школу Salem, заснаваную на прынцыпах павагі да чалавечай асобы, адказнасці перад грамадствам і дэмакратыi. У 1933 годзе Хан быў вымушаны іміграваць у Вялікабрытанію за адкрытую крытыку ў адрас ўлады нацыстаў. Ужо ў Шатландыі ён заснаваў школу Gordonstoun, якая абапіралася на каштоўнасцi інтэрнацыяналізма, гатоўнасцi да пераадолення цяжкасцяў, адказнасцi і служэннi грамадзе.

Хан гуляў ключавую ролю ў заснаванні арганізацыі Outward Bound, прэміі Герцага Эдынбургскага і першага каледжа руху UWC, Atlantic College, у 1962 годзе. У 1958 годзе, прымаючы ўдзел у канферэнцыі, якая праходзіла ў абаронным каледжы НАТА, ён быў натхнёны узроўнем ўзаемадзеяння паміж былымі праціўнікамі па Другой сусветнай вайне. Хан лічыў, што калі б атрымалася сабраць разам для вучобы моладзь з розных куткоў зямнога шара, то стала б магчымым пазбегнуць будучых канфліктаў. Менавіта, з такой верай у сілу адукацыі змяніць свет і нарадзіўся рух UWC. Ён паставіў перад сабой мэту зрабіць адукацыю рухаючай сілай для аб'яднання людзей, нацый і культур дзеля дасягнення міру і ўстойлівай будучыні.

Хан памёр у Германіі у 1974 годзе. У артыкуле Брытанскага нацыянальнага біяграфічнага слоўніку Курт Хан ахарактарызаваны як «настаўнік і грамадзянін свету». Уклад Курта Хана застаецца адным з найбольш важных у гісторыі міжнароднай адукацыі.

 

“Я лічу, што галоўная задача адукацыіі - гэта ,забеспячэнне існавання наступных якасцяў: жывая цікаўнасць, непераможны дух, упартасць у дасягненнях, гатоўнасць да разважнага самаахвяравання і, перш за ўсё, спачуванне.”

Tagged Key Figures Profile